Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іране загінулі 3 чалавекі пры пажары на нафтавым радовішчы


Іранскае дзяржаўнае радыё паведаміла, што ў часе пажару на нафтавай буравой сьвідравіне на захадзе Ірану загінулі тры чалавекі і яшчэ 12 параненыя.

Паведамляецца, што пажар здарыўся на радовішчы ў Нафт Шахры, што недалёка ад мяжы з Іракам. Выкліканы ён быў уцечкай газу з сьвідравіны.

Іран здабывае каля 4.2 мільёна барэляў нафты ў суткі і зьяўляецца другім па велічыні экспартэрам нафты ў Арганізацыі краінаў-экспартэраў нафты.

XS
SM
MD
LG