Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША дэпартуюць падазраванага ў спробе тэракту пакістанца


Амэрыканскі судзьдзя вырашыў дэпартаваць пакістанца, падазраванага ў датычнасьці да спробы тэракту на Таймс-сквэр у Нью-Ёрку 1 траўня.

27-гадовы Афтаб Алі Хан – адзін з трох арыштаваных 13 траўня каля Бостану паводле абвінавачваньня ў парушэньні іміграцыйнага заканадаўства. Сьледзтва падазрае, што яны фінансавалі змову, удзельнік якой Файсал Шахзад спрабаваў зьдзейсьніць выбух у Нью-Ёрку. Не выключаецца, што яны ня ведалі пра падрыхтоўку Шахзадам выбуху.

XS
SM
MD
LG