Лінкі ўнівэрсальнага доступу

28 траўня Вярхоўны суд не задаволіў скаргу "Маладога Фронту" на рашэньне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі грамадзкага аб'яднаньня ў Беларусі.

У адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі моладзевага аб'яднаньня фармулявалася прэзумпцыя вінаватасьці: было зазначана, што прыцягненьні да адміністратыўнай адказнасьці сябраў МФ ня сьведчаць аб намеры заснавальнікаў МГА "Малады Фронт" ажыцьцяўляць дзейнасьць у межах заканадаўства Рэспублікі Беларусь, не парушаючы грамадзкі парадак, правы і законныя інтарэсы другіх грамадзянаў.

1 красавіка 2010 г. маладафронтаўцы атрымалі адмову ў дзяржаўнай рэгістрацыі.

Актывісты "Маладога Фронту" плянуюць правесьці 30 траўня 2010 году наступны ўстаноўчы сход.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG