Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо 90 ахвяраў чыгуначнай катастрофы ў Індыі


Колькасьць загінулых у чыгуначнай катастрофе ў Індыі дасягнула 90 чалавек, каля 150 – параненыя.

У пятніцу раніцай у штаце Заходняя Бенгалія пасажырскі цягнік, які ехаў з Калькуты ў Мумбай, сышоў з рэек. Затым у яго ўрэзаўся іншы цягнік.

Улады ўскладаюць адказнасьць за катастрофу на паўстанцаў-мааістаў, якія дзейнічаюць у тым рэгіёне. Паліцыя мяркуе, што або адбыўся падрыў цягніка, або былі пашкоджаныя рэйкі.
XS
SM
MD
LG