Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абмяркоўваецца канфлікт паміж карэйскімі дзяржавамі


Напружанасьць на Карэйскай паўвысьпе -- галоўная тэма саміту лідэраў Кітаю, Японіі і Паўднёвай Карэі. Сустрэча прэм’ер-міністра КНР Вэнь Цьзябао, прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Лі Мён Бака і прэм’ер-міністра Японіі Юкіа Хатаямы адбываецца на паўднёвакарэйскай высьпе Чжэчжу.

Дачыненьні паміж дзьвюма карэйскімі дзяржавамі рэзка абвастрыліся пасьля таго, як міжнародная незалежная камісія прыйшла да высновы, што 26 сакавіка паўднёвакарэйскі вайсковы карабель быў патоплены паўночнакарэйскай тарпедай. Загінулі 46 матросаў.

Паўднёвая Карэя, Японія і ЗША хочуць атрымаць падтрымку Кітаю, каб праз Раду Бясьпекі ААН увесьці санкцыі супраць КНДР. Кітай – галоўны саюзьнік Паўночнай Карэі – пакуль ня выказаў сваёй пазыцыі. КНДР адрынула сваю датычнасьць да гібелі паўднёвакаэйскага карабля "Cheonan".



XS
SM
MD
LG