Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвет асудзіў разьню ў Пакістане


Злучаныя Штаты, Эўрапейскі Зьвяз, іншыя краіны сьвету асудзілі забойства як найменей 80 чалавек у Пакістане. У пятніцу ў горадзе Лагоры ўзброеныя ісламісты напалі на дзьве мячэці, якія належаць вернікам мусульманскай секты Ахмадзі. Узброеныя людзі ў камізэльках сьмяротнікаў абстралялі і закідалі гранатамі мячэці, захапілі закладнікаў. Вынікам: каля 80 чалавек былі забітыя, прыкладна 100 – параненыя.

Многія мусульмане лічаць ахмадзістаў ерэтыкамі, і пакістанскі ўрад афіцыйна прызнаў іх не-мусульманамі. У зьдзяйсьненьні разьні падазраюцца суніты -- ваеўнікі Талібану,
XS
SM
MD
LG