Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Казахстан гатовыя ўступіць у Гандлёвую арганізацыю без Беларусі


Расея і Казахстан будуць уступаць ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю ў двухбаковым фармаце, калі Беларусь не далучыцца да дамовы ў рамках Мытнага саюзу.

Пра гэта сёньня заявіў прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін па выніках паседжаньня вышэйшага органа Мытнага саюзу:

«Як толькі Беларусь закончыць узгадняць ўнутры прававыя працэдуры, мы будзем рухацца ў трохбаковым парадку. Калі не адбудзецца далучэньня, будзем рухацца ўдвох», — сказаў Уладзімер Пуцін, маючы на ўвазе ўзгодненае ўступленьне ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю.


XS
SM
MD
LG