Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Чэхіі парлямэнцкія выбары


У Чэхіі сёньня пачаліся парлямэнцкія выбары. У першыя некалькі гадзін пасьля адкрыцьця выбарчых участкаў прагаласавалі каля 20 адсоткаў выбаршчыкаў. Выбары доўжацца два дні, галасаваньне завершыцца заўтра.

Паводле апытаньняў, найбольшыя шанцы на перамогу – у левацэнтрысцкай Сацыял-дэмакратычнай партыі, якая, аднак, не атрымае ў парлямэнце большасьці, дастатковай для фармаваньня ўраду аднаасобна.

Асноўны супернік сацыял-дэмакратаў – правая Грамадзянска-дэмакратычная партыя. Ураду, які ўзначальваў яе лідэр, вясной мінулага году быў вынесены вотум недаверу, пасьля чаго – аж да цяперашніх выбараў – краінай кіруе так званы "тэхнічны кабінэт".
XS
SM
MD
LG