Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пакістане вызвалены абедзьве мячэці


У пакістанскім горадзе Лахор паліцыя вызваліла абедзьве мячэці, на якія былі зьдзейсьненыя ўзброеныя напады.

Паведамляецца, што колькасьць ахвяраў выбухаў і перастрэлак дасягнула 80, больш за 80 чалавек параненыя. Большасьць загінулых – прадстаўнікі рэлігійнага цячэньня Ахмадзі, сотні якіх знаходзіліся ў мячэцях, калі пачаўся напад. Загінулі таксама некалькі баевікоў, некаторыя з іх ўзарвалі так званыя "паясы сьмяротнікаў". Двое нападнікаў арыштаваныя. Паліцыя працягвае пошук іх магчымых саўдзельнікаў.

Пасьлядоўнікі ахмадзійскага рэлігійнага цячэньня, якія лічаць сябе мусульманамі, ўжо не раз падвяргаліся нападам з боку суніцкіх груповак, аднак колькасьць ахвяраў ніколі не была такой вялікай. Паведамляецца, што адказнасьць за напад ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка, зьвязаная з рухам "Талібан".
XS
SM
MD
LG