Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ва ўрадзе афіцыйна патлумачылі “дэмарш” Сідорскага


Сяргей Сідорскі

Сяргей Сідорскі


Прэсавая служба ўраду Беларусі афіцыйна пракамэнтавала няўдзел Сяргея Сідорскага ў заяўленай на 28 траўня ў Санкт-Пецярбурзе сустрэчы прэм’ер-міністраў Расеі, Беларусі і Казахстану. Як паведаміў Аляксандар Цімашэнка, прэс-сакратар старшыні беларускага ўраду, гэта зьвязана з захаваньнем шэрагу нявырашаных пытаньняў у Мытным саюзе:

«Адмова ад удзелу прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага ў заплянаванай 28 траўня сустрэчы „тройкі“ зьвязаная зь некаторымі нявырашанымі спрэчнымі момантамі ў рамках Мытнага саюзу, якія маюць прынцыповае значэньне для беларускага боку. За тыдзень экспэрты змаглі знайсьці паразуменьне па шэрагу пазыцый, але не па ўсіх. Таму беларускі бок палічыў дачасным удзел у заяўленай сустрэчы».

Дзяржаўнае агенцтва БелТА нагадвае, што тыдзень таму на сустрэчы ў Санкт-Пецярбурзе прэм’ер-міністры Беларусі, Расеі і Казахстана ня здолелі ўзгадніць усе адчувальныя пазыцыі па Мытным саюзе. Бакі дамовіліся працягваць кансультацыі цягам двух тыдняў на экспэртным узроўні.
XS
SM
MD
LG