Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыбыў зь візытам арцыбіскуп Зімоўскі



У Менск прыбыў старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сфэры аховы здароўя арцыбіскуп Зыгмунд Зімоўскі.

У аэрапорце ватыканскага герарха сустрэлі Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, біскуп Віцебскі Ўладзіслаў Блін, апостальскі візытатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, сакратар апостальскага нунцыя ксёндз Крысьпін Дубель.

Галоўная мэта візыту арцыбіскупа Зімоўскага ў Беларусь — удзел у IV Міжнароднай мэдычнай канфэрэнцыі «Праблемы лекарскай этыкі ў сучасным сьвеце», якая адбудзецца 29 траўня ў Віцебску. На канфэрэнцыі, якая праводзіцца Віцебскай дыяцэзіяй сумесна зь Віцебскім дзяржаўным мэдычным унівэрсытэтам, старшыня ватыканскага ведамства выступіць з дакладам на тэму «Каштоўнасьць чалавечага жыцьця ў сьвятле навучаньня Касьцёлу».

У рамках візыту ў Беларусь арцыбіскуп Зімоўскі наведае некаторыя парафіі ў Віцебску, а ў нядзелю, 30 траўня, узначаліць цэлебрацыю сьвятой імшы ў касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы ў Глыбокім. У гэты ж дзень візыт старшыні папскай рады ў Беларусь завершыцца.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG