Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


МАЛАНКІ, ДОДЖ І СОНЦА...


…а тэмпэратура -- ад 18 да 24 градусаў цяпла


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


29 траўня – у Палацы МТЗ пазачарговы зьезд партыі БНФ


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА


29 траўня – фінал Эўрабачаньня ў Осла.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


29 траўня – дзень вэтэранаў мытнай службы

1927, 30 траўня – нарадзіўся Вітаўт Кіпель, дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША, , навуковец і выдавец, дырэктар Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку.

1975, 29 траўня – пачата вытворчасьць найбуйнейшага грузавіка БелАЗ-7520

1977, 29 траўня – нарадзілася актрыса Сьвятлана Зелянкоўская

1992, 29 траўня – у Рэспубліцы Беларусь паралельна з савецкім рублём уведзеныя разьліковыя білеты Нацыянальнага Банку (“зайчыкі”)

1999, 30 траўня – адбылася трагедыя ў пераходзе станцыі мэтро “Няміга” у Менску, загінула 53 чалавекі.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:


30 траўня -- Каталіцкая царква адзначае дзень сьвятой Жаны д’Арк. Дзень незалежнасьці Харватыі.


МІНУС 365:


“Беларускую мову Рыбак будзе вучыць на перакладах свабодаўцаў”

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Пакуль на Беларусі будуць прамаскоўскія рэжымы, зьнішчыць дыяспару будзе мэтай тых рэжымаў. У дыяспары перахоўваецца ідэя незалежнай Беларусі. І Маскве, і прамаскоўскаму рэжыму дзейнасьць дыяспары заўсёды стаіць папярок горла. І гэтыя спробы раскалоць дыяспару, зьнішчыць беларускія цэрквы, дзе гаворыцца па-беларуску, зьнішчыць арганізацыі, якія абараняюць наш прынцып свабоднай незалежнай Беларусі, былі і ў часы савецкія, ёсьць яны і ў часы Лукашэнкі”, - Вітаўт Кіпель у інтэрвію Радыё Свабода

XS
SM
MD
LG