Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выліваньне нафты ў Мэксыканскай затоцы спынілася


Выліваньне нафты з аварыйнай сьвідравіны ў Мэксыканскай затоцы спынілася, але няма гарантыяў, што яно не адновіцца. Пра гэта паведаміла кіраўніцтва амэрыканскай берагавой аховы. Канцэрн British Petroleum замуроўвае сьвідравіну шляхам напампоўваньня ў яе цяжкога раствору.

Раней прадстаўнікі кампаніі заявілі, што ўжо выдаткавалі 930 мільёнаў даляраў на спробы блякаваць аварыйнувю сьвідравіну. Працы будуць працягвацца. Да апошняга часа штодня ў мора вылівалася да 4 мільёнаў літраў нафты. Аварыя на нафтавай плятформе адбылася пры канцы красавіка.
XS
SM
MD
LG