Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часовы ўрад Кіргізстану абяцае узнагароду за зьвесткі пра месца знаходжаньня сям’і Курманбека Бакіева.

Адпаведнае распараджэньне падпісала кіраўніца часовага ўраду Роза Атунбаева.

Памер узнагароды не паведамляецца, але ў красавіку прадстаўнікамі новай кіргізскай улады называлася сума ў 100 тысяч даляраў.

Раней намесьнік кіраўніка часовага ўраду Азімбек Бекназараў паведаміў, што Кіргізстан абвясьціў Курманбека Бакіева ў міжнародны вышук па лініі Інтэрполу. Ён таксама паведаміў, што запыт на экстрадыцыю Бакіева накіраваны ўладам Беларусі.
XS
SM
MD
LG