Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правы дзяцей у Магілёве бараніць забаранілі


Магілёўскаму праваабаронцу Барысу Бухелю гарвыканкам не дазволіў правесьці пікет супраць скасаваньня ільготаў на ўтрыманьне дзяцей.

Сваю акцыю праваабаронца зьбіраўся правесьці 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, ля гарадзкога парку атракцыёнаў. Адмова матываваная тым, што месца, абранае заяўнікам, не зацьверджанае гарвыканкамам для правядзеньня такіх мерапрыемстваў.

"Чыноўнікі напісалі, што такім месцам зьяўляецца пляцоўка перад былым Домам культуры й адпачынку па вуліцы Чалюскінцаў 64 "А". Гэтую пляцоўку вызначылі для правядзеньня масавых акцыяў грамадзкіх арганізацыяў і палітычных партыяў у сьнежні 2008 году. Цяпер будынак Дома культуры знаходзіцца ў аварыйным стане. Зь яго асыпаецца тынк. Будзем судзіцца. Давядзём справу да камітэту па правам чалавека ў ААН", зазначае Барыс Бухель.

У пікеце меліся ўзяць удзел да 15 чалавек.

XS
SM
MD
LG