Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 ахвяраў нападаў на мячэці ў Пакістане


Пакістанская паліцыя паведаміла пра як найменей 20 забітых у выніку нападаў на дзьве мячэці, што належаць ісламскай сэкце Ахмадзі. Напады адбыліся ў розных раёнах паўночна-ўсходняга гораду Лагор. Узброеныя людзі закідалі мячэці гранатамі. Паведамляецца, што паліцыя акружыла адну зь мячэцяў, дзе знаходзяцца баевікі. Таксама паведамляецца пра магчымы захоп закладнікаў.

Ахмадзі – мусульманская секта, якая ўзьнікла пры канцы дзевятнаццатага стагодзьдзя. У яе складзе каля 4 мільёнаў чалавек ва ўсім сьвеце. Радыкальныя суніцкія групоўкі неаднойчы нападалі на секту. Пакістан – адзіная мусульманская дзяржава ў сьвеце, якая заявіла, што ахмадзісты – не мусульмане.
XS
SM
MD
LG