Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай асуджае акты гвалту на Карэйскай паўвысьпе


Прэм'ер-міністар Кітаю Ху Цьзіньтао заявіў, што ягоная краіна ня будзе абараняць таго, каго прызнаюць вінаватым у патапленьні паўднёва-карэйскага вайсковага карабля. У размове з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі Лі Мён Бакам сёньня ў часе візыту ў Сэўл кітайскі прэм'ер асудзіў усе акты, якія нясуць пагрозу міру і стабільнасьці на Карэйскай паўвысьпе.

Антаганізм паміж Поўначчу і Поўднем Карэі абвастрыўся пасьля таго, як Сэўл абвінаваціў Пхэньян у абстрэле тарпедай яго вайсковага карабля Cheonan, у выніку чаго карабель патануў і загінулі 46 матросаў. Пхэньян адмаўляе сваю адказнасьць за інцыдэнт.
XS
SM
MD
LG