Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дадатковыя квіткі на футбольны чэмпіянат сьвету


Сёньня ў Ёганэсбургу, Паўднёвая Афрыка, паступілі ў продаж дадатковыя квіткі на матчы футбольнага чэмпіянату сьвету, які стартуе праз два тыдні.

ФІФА выпусьціла дадаткова 90 тысяч квіткоў на ўсе 64 гульні, улучна з 800 квіткамі на фінальны матч 11 ліпеня. Паводле ФІФА, ужо прададзена 96 працэнтаў з 2 800 000 першапачаткова выпушчаных квіткоў. Выпуск дадатковых квіткоў стаў магчымым пасьля завяршэньня перамоваў пра павелічэньне колькасьці месцаў на трыбунах.
XS
SM
MD
LG