Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інстытут імя Гётэ адчыніцца ў новым будынку


На працягу 16 год Інстытут Гётэ месьціўся ў Доме літаратара (Фрунзэ, 5), а мінулай восеньню пераехаў у бізнэс-цэнтар "Тэрмінал" (вуліца Веры Харужай, 25/3). Сёньня адбудзецца яго ўрачыстае адкрыцьцё. З гэтай нагоды ўпершыню Беларусь наведае прэзыдэнт Інстытуту Гётэ, прафэсар, ганаровы доктар Клаўс-Дытэр Леман.

У праграму адкрыцьця ўключаная фотавыстава Андрэя Лянкевіча "Патаемнае жыцьцё", якая аб'ядноўвае фатаграфіі з сэрый "Паганства" і "Беларускае партфоліё".

Першая сэрыя фатаздымкаў — пра сакральныя абрады, якія, на думку шмат каго, ужо памерлі. Другая ж — пра закрыты сьвет вайсковых навучальных устаноў, казармаў і вучэбных стрэльбішчаў. Акрамя фатаздымкаў, на выставе будуць дэманстравацца відэапрацы Андрэя Лянкевіча "Пакінутая вёска" і "Язычніцкія сьвяты", а таксама скрыпт яго новага фотаальбома "Паганства", які неўзабаве выйдзе з друку.

Таксама падчас адкрыцьця адбудзецца прэзэнтацыя адукацыйных і культурных праектаў Інстытуту.

Фатаздымкі з выставы Андрэя Лянкевіча



XS
SM
MD
LG