Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША сустрэнецца з палестынскім лідэрам


Белы дом паведаміў, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустрэнецца 9 чэрвеня ў Вашынгтоне з лідэрам Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам. Бакі маюць абмеркаваць прагрэс у мірным працэсе з Ізраілем. Сустрэча Абамы з Абасам адбудзецца ўсьлед за перамовамі ў наступны аўторак паміж амэрыканскім прэзыдэнтам і ізраільскім прэм'ер-міністрам Біньямінам Нетаньяху.

Гэта будуць першыя сустрэчы Абамы з двума блізкаўсходнімі лідэрамі пасьля таго, як у мінулым месяцы стартавала пасярэдніцкая місія ЗША ў арганізацыі наўпроставых перамоваў паміж Ізраілем і палестынцамі.
XS
SM
MD
LG