Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня актывісты "Моладзі БНФ" наведваюць у шпіталі Зьмітра Пармона – учора пасьля затрыманьня міліцыяй яго з пастарунку забрала хуткая дапамога зь пераломам ключыцы.


А 18-й гадзіне 27 траўня моладзевыя актывісты плянавалі велапрабег памяці Максіма Багдановіча ад стэлы «Менск — горад-герой» да помніка паэту. Але да старту затрымалі трох актывістаў.

На плошчы Якуба Коласа а 18-й затрымалі кіраўніка «Моладзі БНФ» Андруся Крэчку. Пазьней насупраць стэлы затрымалі Франка Вячорку і Зьмітра Пармона.




Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG