Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыйскія ўлады: мааісты адказныя за крушэньне цягніка


Індыйская паліцыя заяўляе, што мааісцкія паўстанцы нясуць адказнасьць за крушэньне цягніка, у выніку якога загінулі як найменей 65 чалавек. Таксама былі параненыя болей зак 200 чалавек. Паводле паліцыі, спачатку з рэек сышоў адзін цягнік, а пасьля ў яго ўрэзаўся другі.

У Заходняй Бэнгаліі, дзе адбыўся інцыдэнт, апошнім часам мааісцкія паўстанцы актывізавалі гвалтоўныя дзеяньні.
XS
SM
MD
LG