Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане загінуў тысячны вайсковец ЗША


Паводле паведамленьня Ўзброеных сілаў ЗША, загінуў тысячны ампэрыканскі салдат у васьмігадовай вайне ў Аўганістане.

Агенцтва Associated Press піша, што амэрыканскі салдат загінуў сёньня ў выніку выбуху прыдарожнай бомбы на поўдні краіны. Агенцтва нагадвае, што першы амэрыканскі вайсковец загінуў на пачатку студзеня 2002 году, неўзабаве пасьля таго, як ЗША пачалі вайсковую апэрацыю ў Аўганістане супраць Талібану і дзеля зьнішчэньня лідэра "АльКайды" Ўсамы бін Лядэна, абвінавачанага ў арганізацыі тэрарыстычнага нападу на ЗША 11 верасьня 2001 году.

XS
SM
MD
LG