Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане забілі 4 паліцыянтаў


На поўдні Пакістану ўзброены матацыкліст адкрыў агонь па аўтамабілю, у якім знаходзіліся 4 паліцыянты. Усе яны загінулі. Напад адбыўся ў горадзе Квета, сталіцы правінцыі Белуджыстан.

Апошнім часам нарастае напружанасьць у Белуджыстане, які мяжуе з Аўганістанам і Іранам. У сакавіку каля двух дзесяткаў чалавек загінулі ў дакладна скіраваных акцыях. Багатая на рэсурсы правінцыя зьяўляецца месцам ісламісцкай ваяўнічасьці. Там канфліктуюць суніцкая бальшыня і шыіцкая меншасьць, таксама дзейнічаюць мясцовыя мяцежнікі.
XS
SM
MD
LG