Лінкі ўнівэрсальнага доступу

65 чалавек -- ахвярамі інцыдэнту ў Індыі


Паводле апошніх паведамленьняў з Індыі, ахвярамі чыгуначнай катастрофы сталі як найменей 65 чалавек, яшчэ болей як 200 былі параненыя. Паводле афіцыйных асобаў, колькасьць ахвяраў і пацярпелых можа вырасьці.

Інцыдэнт адбыўся сёньня раніцаў у Заходняй Бэнгаліі. Першапачаткова паведамлялася, што цягнік сышоў з рэек з прычыны выбуху. Аднак пазьней улады заявілі, што прычынай маглі быць перасунутыя стыкі рэек.

Інцыдэнт адбыўся на тэрыторыі, што зьяўляецца апірышчам індыйскіх мааісцкіх паўстанцаў, якія апошнім часам актывізаваліся. Аднак пакуль не зразумела, якая групоўка можа быць датычнай да інцыдэнту.
XS
SM
MD
LG