Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя ацэнкі нафтавай катастрофы ля берагоў ЗША


Працягваюцца намаганьні спыніць выцяканьне нафты ў Мэксыканскую затоку. Амэрыканскія навукоўцы сьцьвярджаюць, што яно самае вялікае за ўсю гісторыю ЗША.

Паводле апошніх ацэнак, у суткі выцякае з пашкоджанай падводнай сьвідравіны ад 12 да 19 тысяч барэляў нафты, ці ад 1,9 мільёна да 3,8 мільёна літраў. Гэта на 5 тысяч барэляў болей, чым меркавалася першапачаткова, калі пяць тыдняў адбылася аварыя. І гэта нашмат болей, калі ў 1989 годзе ля берагоў Аляскі пацярпеў крушэньне танкер "Exxon Valdez". Тады ў водную прастору вылілася 42 мільёны літраў сырой нафты.
XS
SM
MD
LG