Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: палата прадстаўнікоў за легалізацыю геяў у войску


Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прагаласавала за адмену закону, які забараняў вайскоўцам-гомасэксуалістам афішаваць сваю сэксуальную арыентацыю.

Амэрыканскім геям фармальна забаронена служыць у войску, але з 1993 года асабістам забараняецца выпытваць у ваеннаслужачых іх сэксуальную арыентацыю. Новы законапраект, які падтрымлівае прэзыдэнт Барак Абама, мае легалізаваць права на ваенную службу людзей, што належаць да сацыяльных меншасьцяў.

Пастанова набудзе правамоц, калі яе ўхваліць сэнат.
XS
SM
MD
LG