Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дыпляматы ня могуць дамовіцца аб бязьядзерным Блізкім Усходзе


У Нью Ёрку сёньня завяршаецца канфэрэнцыя па пераглядзе Дамовы аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі. Дыпляматы, аднак дагэтуль ня могуць дамовіцца на тэксьце выніковай дэклярацыі.

Меркавалася, што па выніках працы канфэрэнцыі 189 краінаў-падпісантаў Дамовы абвесьцяць аб правядзеньні ў 2012 годзе саміту па вывадзе ўсёй хімічнай, біялягічнай і ядзернай зброі з Блізкага Ўсходу. Іран і шэраг арабскіх краінаў, аднак, патрабуюць каб сьпярша да Дамовы далучыўся Ізраіль.

Ізраіль не зьяўляецца падпісантам Дамовы аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі і ігнаруе запыты аб тым, ці валодае ён ядзерным арсэналам.
XS
SM
MD
LG