Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнцкія выбары ў Чэхіі


У Чэхіі пачынаецца двухдзённае галасаваньне на парлямэнцкіх выбарах. Сацыялягічныя апытаньні сьведчаць аб перавазе сацыял-дэмакратаў, якія абяцаюць пашырыць дзяржаўнае фінансаваньне сацыяльных праграмаў і падвысіць падаткі для людзей з высокімі даходамі.

Іхным галоўным канкурэнтам зьяўляецца права-цэнтрысцкая Грамадзянская дэмакратычная партыя, якая называе праграму сацыялістаў безадказнай, і засьцерагае, што такая палітыка можа прывесьці краіну да крызісу дзяржзапазычанасьці, як гэта адбылося ў Грэцыі.
XS
SM
MD
LG