Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая стратэгія нацыянальнай бясьпекі ЗША


Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Барака Абамы апублікавала дэталі новай стратэгіі нацыянальнай бясьпекі. Прыярытэтнай задачай кіраўніцтва ў дакумэнце названа процідзеяньне росту экстрэмісцкіх настрояў у Злучаных Штатах.

Гэта зьвязана, у тым ліку, з некалькімі спробамі тэрактаў на тэрыторыі ЗША, па абвінавачваньні ў дачыненьні да якіх былі затрыманыя амэрыканскія грамадзяне.

Стратэгія прадугледжвае таксама, што Вашынгтон мае намер усімі магчымымі сродкамі дамагацца жорсткіх мераў у дачыненьні да Ірану і Паўночнай Карэі, калі гэтыя краіны будуць і далей ігнараваць узятыя на сябе міжнародныя абавязаньні па сваім ядзерным праграмам.
XS
SM
MD
LG