Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікеты ў абарону дзяцей забаранілі


Леанід Судаленка
Леанід Судаленка

Гомельскі гарвыканкам не дазволіў актывістам незалежнага Беларускага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці й руху «За свабоду» правесьці пікеты 1 чэрвеня — у Міжнародны дзень абароны дзяцей.


Адмовы атрымалі 24 актывісты — на 24 пікеты.

«Падставы адмовы, як заўсёды, стандартныя, — кажа правы інспэктар рэгіянальнага прадстаўніцтва прафсаюзу РЭП Леанід Судаленка, які й сам асабіста замаўляў пікет ля гандлёвага дому „Рэчыцкі“. — Мы, маўляў, не заключылі дамовы на абслугоўваньне пікетаў зь міліцыяй, паліклінікай і спэцаўтапрадпрыемствам па саначыстцы гораду. Увогуле, за апошнія шэсьць гадоў гарвыканкам не даў дазволу дэмакратычным актывістам ні на адзін пікет з больш як ста замоўленых. Адкрыта парушаецца права грамадзянаў на свабоду правядзеньня мірных сходаў. Чыноўнікі не пакінулі нам выбару, апрача як заняцца судовай цяганінай, скіраванай на адмену рашэньня гарвыканкаму й перагляд Закону пра масавыя мерапрыемствы».

Актывісты прафсаюзу РЭП і руху «За свабоду» меліся правесьці пікеты каля рынкаў, буйных гандлёвых прадпрыемстваў, кінатэатраў, лядовых палацаў у межах рэспубліканскай акцыі незалежнага прафсаюзу «Вернем льготы дзецям!» Хацелі такім чынам зьвярнуць увагу гараджанаў на сацыяльную палітыку дзяржавы, у выніку якой адабраны льготы ў дзяцей.

У прыватнасьці, на праезд школьнікаў у гарадзкім транспарце, на лекі дзецям ва ўзросьце да трох гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG