Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ёсьць падазраваныя ў тэракце ў Стаўрапалі


Сьледчыя органы ўстанавілі шэраг падазраваных у тэракце ў цэнтры Стаўрапаля 26 траўня. Пра гэта паведаміў журналістам начальнік упраўленьня ФСБ Расеі па Стаўрапольскім краі Яўген Назараў.

У выніку выбуху ля Дому культуры загінулі сем чалавек, больш за 40 былі параненыя. У дадзены момант 30 пацярпелых знаходзяцца на лячэньні ў шпіталях, пяцёра зь іх у вельмі цяжкім стане.

Сваякам ахвяраў тэракту вырашана выплаціць з фэдэральнага бюджэту па 700 тысячаў рублёў, памер дапамогі пацярпелым – ад 150 да 300 тысячаў. 28 траўня аб'яўлена на Стаўрапольшчыне днём жалобы.
XS
SM
MD
LG