Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама падоўжыў мараторый на глыбакаводнае бурэньне


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абвясьціў аб падаўжэньні мараторыя на глыбакаводнае бурэньне у краіне яшчэ на шэсьць месяцаў, пакуль спэцыяльная камісія вывучае усе акалічнасьці ўцечкі нафты з аварыйнай сьвідравіны ў Мэксіканскім заліве.

Пра гэта Абама заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Белым доме, назваўшы наступствы выбуху на сьвідравой плятформе кампаніі British Petroleum "жахлівай катастрофай".

Абама: “Гэтая ўцечка нафты дала зразумець, што патрэбна болей рэформаў. Гадамі назіраюцца скандальна шчыльныя дачыненьні паміж нафтавымі кампаніямі і агенцтвамі, якія іх рэгулююць. Вось чаму мы вырашылі разьдзяліць людзей, якія дазваляюць бурэньне і тых, хто забясьпечвае бясьпеку бурэньня”.

Начальнік амэрыканскай Службы берагавой аховы Тэд Ален паведаміў, што спэцыялістам канцэрна British Petroleum ўдалося з дапамогай запампоўваньня ў сьвідравіну спэцыяльнага раствору, які зьмяшчае цэмэнт, спыніць уцечку нафты. Пазьней, са спасылкай на таго ж Алена, паведамлялася, што ўцечка толькі запаволеная. Паводле ацэнак экспэртаў, у дзень у воды заліву можа трапляць ад 12 да 25 тысяч барэляў нафты.
XS
SM
MD
LG