Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнку не задавальняе, што беларускі інтэрнэт ідзе праз Маскву



Аляксандар Лукашэнка мяркуе, што Беларусь можа праз інтэрнэт зарабляць «сотні мільёнаў даляраў». Калі гэта адбудзецца, паводле кіраўніка Беларусі, «выцьцё падымецца, што мы ў кагосьці кавалак забіраем», паведамляе Інтэрфакс.

Выступаючы 27 траўня ў Магілёве перад студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ вобласьці, Аляксандар Лукашэнка таксама заявіў: «Сёньня інтэрнэт ідзе праз Маскву, іншыя дзяржавы. Асноўны „мозг“ інтэрнэту павінен быць тут, у Беларусі. Чаму мы мусім аддаваць свае грошы?»

Паводле ўказу Лукашэнкі № 60, да 1 ліпеня 2010 году ўсе беларускія пастаўшчыкі паслуг электроннай пошты мусяць адпаведна з новаўведзеным парадкам зарэгістраваць паштовыя скрыні. Суб’екты гаспадараньня, якія аказваюць інтэрнэт-паслугі ў Беларусі альбо выкарыстоўваюць рэсурсы ў байнэце, мусяць зарэгістраваць інфармацыйныя сыстэмы і рэсурсы, а іх тэхнічныя сродкі павінны знаходзіцца ў Беларусі.

Сытуацыя выклікала занепакоенасьць у інтэрнэт-прасторы. Адны кажуць пра непрыхаваны наступ чыноўнікаў на свабоду слова ў сеціве, другія — пра тое, што неўпарадкаваныя новаўвядзеньні прывядуць да эканамічных стратаў у інтэрнэт-бізнэсе. Вось меркаваньне Антона Кулакова, кіраўніка аддзелу продажаў ААТ «Актыўныя тэхналёгіі»:

«Зразумела, што ўсе ня сыдуць з байнэту, бо юрыдычныя арганізацыі абавязаны разьмяшчацца на тэрыторыі Беларусі. У цяперашняй сытуацыі тры выйсьці: альбо сайты будуць зачыняцца, альбо людзі будуць пераафармляць іх на фізычных асобаў і разьмяшчаць у нерэзыдэнтаў Беларусі, альбо разьмяшчаць у Беларусі і пераплочваць за рэгістрацыю і ўсё астатняе.

Але ўва ўсіх гэтых сытуацыях хостынг-правайдэрам лягчэй ня стане».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG