Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ выдзеліць Косава крэдыт 110 мільёнаў эўра


Міжнародны валютны фонд выдзеліць Косава стабілізацыйны крэдыт 110 мільёнаў эўра. Аб дасягнутай дамоўленасьці пасьля перамоваў з кіраўніцтвам МВФ паведаміў прэм'ер-міністар Косава Хашым Тачы, дадаўшы, што сродкі будуць прадстаўленыя на вельмі выгадных умовах.

Пагадненьне, па словах Тачы, прадугледжвае таксама выдзяленьне Косава 210 мільёнаў эўра ў якасьці датацый ад Сусьветнага банку і Эўразьвязу на працягу трох гадоў.

Паводле ацэнак Сусьветнага банка, Косава – "адна з самых бедных краінаў Эўропы", амаль палова насельніцтва, якой мае даход ніжэй пражытачнага мінімуму.
XS
SM
MD
LG