Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прастата і зубы


Чым старэйшы чалавек, тым болей у яго захворваньняў. Займаючыся тэмай так званых хваробаў-спадарожнікаў, навукоўцы Жэнэўскага ўнівэрсытэту знайшлі некаторыя тлумачэньні таму, што хворы на нейкую хранічную паталёгію чалавек пасьля 40 гадоў мае, як правіла, нейкае паралельнае хранічнае захворваньне, пра якое ён можа нават і ня ведаць. З узростам колькасьць такіх "спадарожнікаў" нярэдка павялічвацца.

Як сьведчаць швайцарскія дасьледнікі, падставай для навуковых распрацовак стаў вядомы афарызм іх суайчыньніка, вядомага пісьменьніка Вальтэра Лудзіна: "Чаму ў хваробы ёсьць множны лік, а ў здароўя — толькі адзіночны?"

Чым старэйшы чалавек, тым болей у яго захворваньняў.

Як лічаць дасьледнікі, часткова гэта можна патлумачыць наяўнасьцю паразытаў, вірусаў ды інфэкцыяў, якія жывуць у чалавечым арганізьме і выступаюць правакатарамі і прычынамі самых розных хваробаў.

Так, пнэўмакокавая інфэкцыя можа выклікаць запаленьне ня толькі лёгкіх, але і вуха, і мазгавых абалонак.
Чаму ў хваробы ёсьць множны лік, а ў здароўя толькі адзінкавы?
Што тычыцца аднаго з самых распаўсюджаных чалавечых вірусаў — віруса Эпштэйна-Бар, які таксама называюць вірусам герпэсу, то ён можа стаць прычынай інфэкцыйнага монануклеозу або жалезістай ліхаманкі, а таксама раку.

Запаленчыя захворваньні маюць тэндэнцыю распаўсюджвацца ў тым самым арганізьме, перакананыя дасьледнікі Каралеўскага каледжу ў Лёндане.

Вывучаючы пытаньне, якім чынам анаэробная бактэрыя Proteus Mirabilis выклікае піеланэфрыт — гнойнае запаленьнем ныркавых лаханак з утварэньнем камянёў — ды іншую паталёгію ныркава-мачавой сыстэмы, навукоўцы прыйшлі да высновы: аднымі ныркамі справа не абмяжоўваецца. Proteus Mirabilis можа правакаваць да таго ж і шэраг сыстэмных аўтаімунных захворваньняў. Напрыклад, рэўматоідны артрыт — цяжкі незваротны працэс запаленьня суставаў. Яго мэханізм у тым, што ўласная імунная сыстэма пачынае накіроўваць удары ня толькі на так званыя інфэкцыйныя агенты, але і на здаровыя, нармальныя тканкі арганізму.

Тым часам амэрыканскія дасьледнікі вызначылі, што той самы чалавек можа адначасна хварэць як на пэрыядантыт (самая складаная форма карыесу), так і на прастатыт (запаленьне падкарэннай залозы).
Мужчыны, якія зьвяртаюцца да ўролягаў, часта ня ведаюць, што пачынаць трэба было б са стаматоляга
Высьветлілася, што абодва гэтыя захворваньні, здавалася б, абсалютна розныя, маюць агульныя індыкатары запаленьня ў крыві. Асабліва выразна гэтая сувязь відаць на прыкладзе хворых, якія маюць найцяжэйшыя формы прастатыту.

Дасьледнікі са школы стаматалёгіі пры ўнівэрсытэце Case Western Reserve у Кліўлэндзе паведамілі пра першапачатковыя вынікі сваёй працы. Іх справаздача надрукаваная ў часопісе Journal of Periodontology.

Пры параўнаньні двух маркераў, з дапамогай якіх вымяраўся ўзровень запаленьня пры прастатыце і пры пэрыядантыце, высьветлілася, што паміж абодвума паказчыкамі існуе непасрэдная сувязь. Іншымі словамі, кажа адзін з аўтараў дасьледаваньня прафэсар Набіл Бісада, у пацыентаў зь сярэдняй і цяжкай формай захворваньня прастаты абавязкова былі і зубныя захворваньні. "Мужчыны, якія зьвяртаюцца да ўролягаў, часта ня ведаюць, што пачынаць трэба было б са стаматоляга", кажа амэрыканскі дасьледнік.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG