Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міжнародны суд абвінавачвае кіраўніка Судану ў ваенных злачынствах


Міжнародны крымінальны суд абвінаваціў прэзыдэнта Судану Амар аль-Башыра ў ажыцьцёўленых ім злачынствах пад час канфлікту ў правінцыі Дарфур. Сам Аль-Башыр –адзіны дзейны кіраўнік дзяржавы, якога міжнародны суд абвінавачвае ў замове масавых забойстваў, гвалтаваньнях і катаваньнях – адмаўляе ўсе абвінавачваньні і заяўляе, што ня будзе супрацоўнічаць з гэтай арганізацыяй. Сёньня ў Судане пройдзе інаўгурацыя аль-Башыра. На пасадукіраўніка краіны ён быў пераабраны месяц таму ў выніку перамогі на выбарах. Тады яго падтрымалі 68% выбарцаў.
XS
SM
MD
LG