Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі вераць, што Беларусь заплаціць паводле кантракту


Віцэ-прэм'ер Расеі Ігар Сечын упэўнены, што Беларусь выканае свае кантрактныя абавязаньні што да цаны на расейскі газ.

Паводле кантракту, кошт газу цяпер складае 169 даляраў за тысячу кубамэтраў, аднак Беларусь пакуль плаціць 150 даляраў. Сярэднегадавая цана складзе 180—186 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Паводле І.Сечына, 150 даляраў — гэта "цана, якую яны вызначылі сабе самі".

І.Сечын сказаў, што Расея наўрад ці пойдзе на абмежаваньне паставак газу ў Беларусь. Ён выказаў упэўненасьць, што кантракт будзе выконвацца, паведаміла РИА Новости.

Раней расейскі прэм’ер Уладзімер Пуцін заявіў, што цэны на газ для Беларусі значна больш ільготныя, чым для Ўкраіны. Сёньня Ўкраіна плаціць 234 даляры, а Беларусь павінна плаціць 180 даляраў за тысячу кубоў.

"Гэта самыя танныя цэны ў СНД, таньнейшых няма. Зараз яны ў аднабаковым парадку плацяць паводле цаны 2008 году і недаплачваюць нам. Набраўся пэўны доўг. Але гэта праблема гаспадарчых суб’ектаў, і я спадзяюся, што на гэтым узроўні гэтая праблема і будзе вырашаная".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG