Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З-за Расеі "Нафтан" стане нецікавым для інвэстараў


Рынкавая вартасьць беларускіх НПЗ можа істотна зьменшыцца ў выніку намеру пабудаваць НПЗ на Захадзе Расеі.

Яе паведамляе БДГ са спасылкай на РосБизнесКонсалт, жаданьне пабудаваць нафтапераапрацоўчы завод выказаў бізнэсовец Генадзь Цімчанка, суўладальнік нафтатрэйдэра “Gunvor”, якога лічаць блізкім да прэм’ер-міністра Ўладзімера Пуціна.

Прыкметна, што будаваць НПЗ магутнасьцю 8,5 мільёнаў тонаў Цімчанка мае намер у Вусьць-Лузе – канчатковай кропцы нафтаправоду БТС-2, які ідзе ў абыход Беларусі.

Мяркуецца, што будаўніцтва новага НПЗ абыдзецца ад 1,5 да 3 мільярдаў даляраў.

На думку экспэртаў, узьвядзеньне НПЗ выкрэсьліць прадпрыемствы беларускага “Нафтану” са сьпісу аб’ектаў, цікавых для інвэстараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG