Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Apple стаў даражэйшым за Microsoft


Амэрыканскі кампутарны канцэрн Apple апярэдзіў свайго галоўнага канкурэнта Microsoft паводле капіталізацыі і стаў самай дарагой кампаніяй ў сьвеце. Так кошт Apple цяпер ацэньваецца ў 222 мільярды даляраў, у той час як Microsoft каштуе 219 мільярдаў.
Пазыцыі Apple ўзмацніліся пасьля 2001 ў выніку рэвалюцыйнага пераўтварэньня кампаніі бытавой электронікі праз такія прадукты іPod і іPhone. Цяпер акцыі Apple у 10 разоў даражэйшыя чым 10 гадоў таму.
XS
SM
MD
LG