Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад пачатку 2010 году колькасьць насельніцтва Беларусі зьменшылася на 8,3 тысячы. Скарачэньне абумоўлена тым, што колькасьць памерлых перавысіла колькасьць народжаных на 11 тысяч 623 чалавекі.

За студзень-красавік 2010 году ў краіне нарадзілася 34 тысячы 769 дзяцей (на 812 менш у параўнаньні са студзенем-красавіком 2009 году), памерлі 46 тысяч 392 чалавекі (на 785 менш).

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

За гэты ж пэрыяд, студзень-красавік 2010 году, дадатны міграцыйны прырост склаў 3 тысячы 361 чалавек. За гэты час у краіну прыбыло 5 тысяч 454 чалавекі, зьехала — 2 тысячы 93 чалавекі.

Паводле стану на 1 траўня 2010 году ў краіне пражывала 9 мільёнаў 471,9 тысячы чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG