Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея зноў знайшла антыбіётыкі ў беларускай прадукцыі


Расейскі "Россельхознадзор" увёў часовыя абмежаваньні на пастаўку ў Расею прадукцыі трох беларускіх малаказаводаў.

Яны тычацца любанскага сыраробнага завода, пружанскага малочнага камбінату і рагачоўскага малочна-консэрвнага камбінату.

Паводле "Россельхознадзора", падчас праведзеных дасьледаваньняў якасьці прадукцыі, у сухім малацэ, у сыры "Галандзкі", сухой падсырнай сываратцы і кансэрваваным какаве са згушчаным малаком і цукрам – былі знойдзеныя антыбіётыкі.

Нагадаем, ад 15 траўня расейскі "Роспотребнадзор" увёў часовыя абмежаваньні на пастаўку ў Расею прадукцыі Смалявіцкай бройлернай птушкафабрыкі.

Гэта было зьвязана з тым, што ў мясе беларускай птушкі знойдзены даксіцыклін (тэтрацыклінавы антыбіётык).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG