Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан зьвярнуўся ў Інтэрпол па Бакіева


Курманбек Бакіеў
Курманбек Бакіеў

Кіргізстан зьвярнуўся ў Інтэрпол з просьбай садзейнічаць у затрыманьні былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева.

Пра гэта заявіў намесьнік старшыні часовага ўраду Кіргізстану Азімбек Бекназараў, перадае Інтэрфакс.

"Мы спадзяемся, што Інтэрпол яго зловіць", — сказаў А.Бекназараў.

Ён сказаў, што цяпер дакладна не вядома, дзе знаходзіцца К.Бакіеў.

"Ёсьць чуткі, што ён у Турэччыне, і мы іх правяраем", — адзначыў А.Бекназараў.

Спадар Бекназараў нагадаў, што дакумэнты на экстрадыцыю К.Бакіева накіраваныя ў Беларусь і "Кіргізстан чакае адказу на запыт". Ён дадаў, што пошукавыя мерапрыемствы адносна Бакіева, яго сваякоў і людзей з блізкага атачэньня працягваюцца".

У Кіргізстане распачатыя крымінальныя справы адносна К.Бакіева і яго роднага брата Жаныбека Бакіева, а таксама старэйшага сына Марата паводле артыкула "Масавае забойства". Адносна другога сына К.Бакіева, Максіма, распачатыя крымінальныя справы за эканамічныя злачынствы. Яго абвінавачваюць у стварэньні карупцыйных схем, шкода ад якіх, паводле папярэдніх зьвестак, склала больш за 3 мільярды сомаў (курс $1/45,7 сома).

У Беларусь Бакіеў прыляцеў 19 красавіка пасьля таго, як уцёк з Кіргізстану. Тут ён знаходзіцца пад пэрсанальнай абаронай А. Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG