Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Індыі прыбыла з візытам у Кітай


Чакаецца, што галоўнай тэмай перамоваў індыйскага лідэра Працібхы Паціл стануць праблемы ўзаемнага гандлю. Гэта першы за апошнія 10 гадоў візыт індыйскага кіраўніцтва ў Пэкін. Стасункі паміж краінамі заставаліся прахалоднымі ад часу кароткай памежнай вайны ў 1962 годзе.
Цяпер Кітай – буйнейшы гандлёвы партнэр Індыі, аднак Дэлі неаднойчы выказваў незадаволенасьць тым, што кітайскаму экспарту належыць большая доля ў двухбаковым гандлёвым звароце.
XS
SM
MD
LG