Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агенцтва інвэстыцый і прыватызацыі створана ўказам


У Беларусі ствараецца нацыянальнае агенцтва інвэстыцый і прыватызацыі. Адмысловы ўказ падпісаў 25 траўня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.

Яно ствараецца на аснове цяперашняга "Нацыянальнага інвэстыцыйнага агенцтва", якое падпарадкоўваецца міністэрству эканомікі. Агенцтва будзе падпарадкоўвацца ўраду і кантралявацца назіральнай радай.

Асноўнай сфэрай дзейнасьці гэтай установы стане прыцягненьне інвэстыцый у краіну, у тым ліку пры прыватызацыі дзяржаўнай маёмасьці.

Улады спадзяюцца, што новы статус дазволіць агенцтву стаць "адным акном" для інвэстараў незалежна ад спосабу прыходу іх у Беларусь.
На хуткае падпісаньне гэтага ўказу спадзяваліся экспэрты Міжнароднага валютнага фонду. Палажэньне аб працы агенцтва інвэстыцый і прыватызацыі афіцыйны Менск абяцаў распрацаваць разам з МВФ і Ўсясьветным банкам.

Паводле намесьніка міністра эканомікі Беларусі Андрэя Тура, у 2010 годзе Беларусь плянуе прыцягнуць 5,6 мільярда даляраў замежных інвэстыцый.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG