Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паўднёвая Карэя распачала ваенна-марскія манэўры


Паўднёвая Карэя распачала маштабныя вучэньні ваенна-марскога флёту. Асаблівая ўвага надаецца адпрацоўцы дзеяньняў супраць падводных лодак.

Манэўры адбываюцца на фоне крызісу ў дачыненьнях паміж Пхэньянам і Сэўлам. Прычынай паслужыў даклад міжнароднай камісіі па расьсьледаваньню абставінаў паўднёвакарэйскага ваеннага карвэту. Выніковая справаздача сьцьвярджае, што ён быў патоплены тарпэдай выпушчанай з паўночнакарэйскай субмарыны.

Пхэньян адкідае гэтыя абвінавачаньні.

У сераду інфармацыйнае агенцтва Ёнгап паведаміла, што паўднёвакарэйскія вайскоўцы спрабуюць знайсьці чатыры падводныя лодкі КНДР, якія зьніклі з радараў, пасьля таго, як пакінулі сваю базу.азу.
XS
SM
MD
LG