Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме легалізавалі расейскую мову


Крымскі парлямэнт прыняў пастанову аб выкарыстаньні расейскай мовы ў якасьці рэгіянальнай.

Зь 94 дэпутатаў, што прынялі ўдзел у галасаваньні 75 прагаласавалі за прыняцьце дакумэнту, супраць – толькі адзін.

У пастанове ў прыватнасьці гаворыцца, што апошнімі гадамі ва Ўкраіне "рэзка актывізавалася кампанія па выцясьненьні расейскай мовы".

Крымскія дэпутаты лічаць, што гэта сьведчыць аб неабходнасьці прыняць пэўныя меры па абароне праў расейскамоўнай часткі насельніцтва.
XS
SM
MD
LG