Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Губэрнатар Луізіяны крытыкуе Белы дом


Губэрнатар Луізіяны Бобі Джындал паведаміў, што нафта забрудзіла ўжо 160 кілямэтраў узьбярэжжа ягонага штату. Моцна пацярпелі багатыя на разнастайную флёру ды фаўну балоты, вядомыя сваімі вустрыцамі, крэвэткамі і крабамі.

Губэрнатар скрытыкаваў і нафтавы канцэрн British Petroleum, якому належыць падводнае радовішча дзе адбылася аварыя, і фэдэральныя ўлады ЗША. На яго думку для ліквідацыі наступстваў аварыі было зроблена "занадта мала занадта позна".

British Petroleum, тым часам, распачаў чарговую спробу спыніць выцек нафты са сьвідравіны, якая знаходзіцца на глыбіні больш за паўтара кілямэтра пад водамі Мэксыканскай затокі.
XS
SM
MD
LG