Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International заклікае Вашыгтон да супрацы з трыбуналам у Гаазе


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International (Міжнародная амністыя) заклікала Кітай, Расею і ЗША далучыцца да Міжнароднага крымінальнага суду. Суд у Гаазе – адзіная незалежная інстанцыя, якая мае права выносіць вэрдыкты ў справах па злачынствах супраць чалавецтва і генацыдзе.

У апублікаванай учора справаздачы па правох чалавека ў сьвеце, Amnesty таксама заклікала падпісаць дакумэнты аб супрацы з судом Індыю, Інданэзію, Саўдаўскую Арабію і Турэччыну.

2009 год названы ў справаздачы "знакавым" у сувязі з выстаўленьнем міжнароднага ордэру на арышт прэзыдэнту Судану Амару аль-Башыру. Гэта быў першы выпадак калі суд афіцыйна абвінаваціў у ваенных злачынствах дзейнага кіраўніка дзяржавы. Аль-Башыр, аднак, застаецца на волі. На сёньня заплянаваная ягоная інаўгурацыя на новы прэзыдэнцкі тэрмін.
XS
SM
MD
LG