Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пройдзе першая беларускамоўная дыскатэка

  • БелаПАН

У сталічным клюбе "Рэактар" 31 мая плянуецца першая беларускамоўная дыскатэка.


Як паведаміў БелаПАН аўтар ідэі і арганізатар мерапрыемства Віталь Супрановіч, мэта вечара — паказаць разнастайнасьць музычнага жыцьця Беларусі.

Арганізатары назвалі праект "Цяжкі панядзелак". У першай частцы мерапрыемства плянуецца канцэрт брэсцкага гурту Sciana, а таксама PartyZone, "Спрат", The FraiZ, EXIST-M. Пасьля іх выступленьняў пачнецца дыскатэка, у ходзе якой на працягу ночы будзе гучаць музыка беларускіх гуртоў, праектаў і выканаўцаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG